Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Станіслаў Лукашэвіч

Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

Гімн Асіповічам

Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.

Ты на зямлі дрыгавічанскай
Узрос, квітнееш і расцеш.
І ад сям’і балта-славянскай
Ты карані свае бярэш.

Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.

Тут продкі нашы будавалі
З Расіяй наш агульны дом.
Народаў дружбу мацавалі
Стальным чыгуначным вузлом.

Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.

Каб продкаў мы не забывалі,
Іх памяць свята бераглі.
І як яны абаранялі
Спакой Радзімы і сям’і.

Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.

Мы з Асіповіч беларусы,
Нашчадкі балтаў і славян.
Наш горад - гонар Беларусі,
Ён дух і твар асіпаўчан

Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.

Жыві, квітней наш горад мілы,
Сцяг Беларусі ўзвышай,
Мацуй братэрствам яе сілы
І незалежнасць зберагай.



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Год Пеўня хай абудзіць нас
Ад стомы шэрых дзён і сонных.
Да ўсіх пакліча зорны час
І падаруе стан улюбёных. .

Каб закаханасць у дабро
Заўсёды душы асяняла. .
Сваё дзівоснае святло
Жар-птушкай людзям пасылала.

Каб фанфароны-пеўні ўсе
У войнах славы не шукалі,
А шпоры збройныя свае
У плуг і серп перакавалі.

Каб сталі жыць мы без граху
І боек пеўневых не зналі,
Як у птушыным катуху
Адзін другога не клявалі.

Каб сталі зорак мы ствараць,
Не толькі спорту і эстрады,
А дабрыні. Іх услаўляць,
(Хай )Каб і ў дабра былі фанаты.

Каб Дон Кіхот вярнуўся зноў,
І людзі рыцарства спазналі.
І шчыра, смела, праз любоў
Не горы, зла пік пакаралі.

Хай чалавек ў Пеўня Год
Нарэшце так сябе пазнае,
Што гена зла адкрые код
І Свет Любоўю зберагае.

Хай чалавецтва ў Пеўня Год
Нарэшце так сябе пазнае,
Што гена зла адкрые код
І Свет Любоўю зберагае.



Яшчэ не ацэнена

Аднойчы я зайшоў у краму,
Каб рэч адну купіць сабе.
Там водар быў такі духмяны,
Аж закружыла ў галаве
Дзяўчыны дзве каля прылаўка
Флакон вярцелі ў руках.
Духоў цікавіла іх марка.
Ад іх ішоў дзівосны пах.
У ім адчуў я дух Радзімы,
Пах той купалаўскай травы,
Якой мяне бацькі лячылі
Ад чорных сіл злой варажбы.
І мне здалося я на лузе,
Дзе з яюць сонцам дзьмухаўцы,
За рэчкай лес у сіняй смузе,
З буслянкай дуб на паплаўцы. І І тут адна з дзяўчын сказала:
“Глядзі, “Рагнеда”назва іх!
І ціха з гонарам дадала:
-Князёўна з роду полацкіх”.
“Рагнеда? Хто яна такая?”
“Ну, як не сорамна табе!
Ды, пэўна, кожны школьнік знае
Пра Рагвалода і яе.
Радзімы лёс і лёс Рагнеды –
Сусвет у кропельцы расы.
І, мне здаецца, нашы беды
Ідуць з далёкай той пары,
Як Уладзімір Наўгародскі
Наш слаўны Полацк захапіў,
Займеў Рагнеду ён па-скоцкі, (гвалтоўна)
Бацькоў,братоў яе забіў.
І з той пары наш край чароўны
Таптала хітрасць альбо гвалт:
То лях тут ладзіў шлюб няроўны,
То жыць вучыў старэйшы брат,
То крыжакі знішчалі нівы,
А то ў палон крымчак нас гнаў.
Рагнеды ж дух даваў нам сілы
І ад няволі ратаваў.
Нас рабавалі Карла шведы,
Французкай зведалі мы тлі,
І непакорны дух Рагнеды
Фашысты полымем пяклі.

2

Ды генетычны дух Рагнеды
З народа марна вытраўляць.
Як немагчыма ў прыроды
Свяціла-сонца адабраць.
І ўсё ж калі ў нас сустракаю
Я шыльды тыпу Сіці-Молл,
Тады нібы душу губляю-
У ёй як бы з асіны кол”.
І мне здалося: дух Рагнеды
З бутэлькі выйшаў, нібы джын.
І, стаўшы сімвалам свабоды,
Ён будзіць гонар у дзяўчын.
Каб шлюб замежны не шукалі.
Сваіх цанілі лепш хлапцоў,
І з іх каханых выбіралі,
Каб доўжыць светлы род бацькоў.
Каб Беларусь усе любілі,
Хто нарадзіўся тут, жыве,
Бацькоў культуру адрадзілі
І не цураліся яе.
Каб Беларусь жыла, квітнела.
Была заўсёды вольная.
І жаўруком над ёй звінела
Ад сэрца мова родная.

15.11. 2009 г. Станіслаў Лукашэвіч.
г. Асіповічы.



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Начны дакучлівы капеж
Дзяўбе санліва па адцёку,
А кот залез у ложак мой
Ды штосьсці муркае мне збоку.

І я вярчуся, як уюн,
То засынаю, то прачнуся.
Дурныя сны ганю я прэч,
То зноў да сонніка цягнуся

Каб разгадаў мае ён сны,
Што лёс праз іх мне прадракае. .
Але няясны ў ім адказ
Маю душу не сагравае

І я чакаю каб хутчэй
Світанне цемру разарвала,
І сонцам пырснула ў вакно,
Каб навакол усё заззяла .

Каб зноў пад стрэхамі капеж
Запеў вясеннія напевы,
Стаў у смузе купацца лес
Пад птушак радасныя спевы.

Каб піць вачыма прыгажосць,
І любавацца на вяснушкі,
Лавіць расчуленай душой
Вясны чароўныя ўсмешкі.