Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Лугаўцова

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Вераснёвыя цёплыя буднія дні
Прыняслі не жыццё, а самоту і боль.
І цяжку́ю для сэрца разлуку з табой...
Мне на плечы яны, як каменне, ляглі.
З развітаннем, з растаннем ізноў па шляху
Мне да шчасця ўвосень складана ісці,
Праз магутныя страты і згубы прайсці.
Я адчайна трымаю цябе за руку...
Пажадаю табе перамогі ва ўсім!
Я ў баях за каханне няўдалы баец.
Немагчыма прыняць непазбежны канец...
Абніму... хоць мяне ты аб тым не прасіў.



Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

Кожнаму сваё, а мне - тваё:
Сэрца, словы, вусны, вочы, плечы.
І каханне, як паветра, вечнае,
І штодзённае тваё жыццё.
Кожны робіць выбар для сябе.
Абірае ўздымы, сцежкі, спускі...
Я хачу, каб рукі БЕЛАРУСКІЯ
Абдымалі горача мяне!



Сярэдняя: 3 (1 голас)

"Пройдзе да лета тваё каханне," -
Так неаднойчы казаў і верыў.
Ты памыліўся ў сваіх чаканнях.
Шкада, што не меў даверу.

Ведала пэўна, бесперашкодна
Стане чароўным любое лета.
Ты на сустрэчы заўсёды згодны -
Удзячна табе за гэта.

Восень да сэрца прыйшла тужліва,
Думак прынесла з сабой нямала:
Некалі восень з табой злучыла
І некалі раз'яднала.



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Развітацца як, калі любоў?
Разрываюць неяк людзі сувязь...
І жывуць і сэрцам не сумуюць,
Абыходзяцца зусім без слоў.

Развітацца як, калі з усіх
Толькі ён адзін заўжды адзіны?
Я акно завешваю гардзінай,
Каб застацца з сумам удваіх.