Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вадзім Зыблеў

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Традыцыйны мой прыем
Ад хвароб і хвалявання,
Хоць увечары, хоць днем
У лес іду на паляванне.
Без сякеры, без ружжа,
Без сцізорыка ў жмені
і ніякага ражна
Не трымаю ў кішені.
Увахожу, нібы ў храм,
Прэч скідаю з думак нечысць.
Веру дрэвам-дактарам,
Што без хабару нас лечаць.
Я палюю на спакой,
Што прыжыўся тут, у лесе,
На бальзамавы настой
і на івалгіны песні.
На птушіны грай і свіст
і на ўсе,што тут убачу,
і аб чом шапача ліст-
Ну, а як жа быць іначай?
Дуба моц і шырыня,
Пошум самы адмысловы-
На працягу ўсяго дня
Станаўлюся быццам новы.
Так і цягне падрамаць
У дуброве, як у ванне,
Потым зробішь сабе гаць
Атухае хваляванне.
Легкім дотыкам да хвой
Выганялі зляк калісці.
Лепш за усе дае настрой
Пах бярозавага лісця.
Пакладу сваю далонь
На вялізны муравейнік,
Прытулю затым на скронь...
і вяжу гаючы венік.
Каб у лазні і зімой
Змог адчуць лясное царства.
Ты не знойдзешь,дружа мой
Зараз лепшага лякарства.
Дакрануся да ствалоу,
Удыхаю водар хвойны-
і вяртаюся дамоу
і здаровы, і спакойны