Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Аколава

Сярэдняя: 3.7 (18 галасоў)
Любоў і годнасць, гордасць і давер… Даруй мне, маладосць, жыцця прызнанне: - Я толькі навучылася цяпер Не вінаваціць ані ў чым каханне. І адмаўляць сяброўства пустальгу, Не прынімаць фальшывыя дакоры… І словам ашчаджаць з расстайных губ; Без лютай зайздрасці глядзець на зоры. Развагамі вяртаць спакой душы, Сумненне бараніць ад злых паглядаў, Пад шум дажджоў і снегавей цішы Быць кожнаму імгненню шчасця радай. Цаніць натхненне да мазольных рук, І першаквету кланяцца каліны, І неба прамяніста-светлы круг Тваім вяртаннем бласлаўляць, адзіны… Nike news