Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вера Буланда

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Ах, ночанька, ноч летняя – Са мною зноў няветлая, Нямілая і слёзная: Нібы зімой, замёрзла я. Замёрзла – не сагрэюся, Паверыла – зняверуся, Што палічыла слодыччу, Пакаштавала з горыччу. Ах, ночанька, ноч летняя – Менш цёмная, больш светлая, Для закаханых мілая… Няўжо не адлюбіла я? НЕЗАВЕРШАНЫ НАЦЮРМОРТ Я размаўляю з нематой: З нямымі сценамі і столлю, З крыштальнай вазаю пустой, Напоўненаю звонкім болем. Я размаўляю не з табой, Калі ўтрапёная, нямая. Мне не патрэбны звонкі боль І ваза на стале пустая. Адмоўлюся ад нематы І стану шчыраю з табою, Як толькі вазу ўквеціш ты І сэрца вызваліш ад болю. Lebron Soldiers XI 11


Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Мы часта любім тых, хто нас не варты, Хто пазбаўляе смеласці спакой, Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты, Абы не заміналі пад рукой. І, як заваркі даўняе гарбата, Гарчэюць думкі з новым адкрыццём: Як часта любім тых, хто нас не варты, Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё. Lebron XIII Elite PE


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Б.С. Знаходка ты мая – праз столькі год! Я разгубілася, не ведаючы выйсця З пачуццяў тых. Нібыта крыгаход Панёс мяне адну і не спыніўся. А ты на беразе застаўся – без мяне, І не адзін, хутчэй, не адзінокі. Адноўленых прыгодаў не міне Мой лёс – такі неапраўдана горкі. І вуліцы, і горад, і мой дом Спынілі раптам без цябе дыханне. Шукаю, не знаходзячы слядоў Майго адзінага сур’ёзнага кахання. Air Jordan


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
С.М. Баюся тэлефанаваць, Каб толькі не патурбаваць Тваю вялікасць. Якія словы мне сказаць, З чаго гаворку завязаць – Цябе паклікаць? Каб ты ўсё-такі пачуў, Як я жадаю, як хачу К табе прывыкнуць. Не дай адзінаму ў жыцці Каханню побач праплысці І раптам знікнуць. Баюся тэлефанаваць, Хаця і буду шкадаваць – Гатова сціхнуць Навекі. Каб не турбаваць, Каб незнарок не зазлаваць Тваю вялікасць. Jordan Extra Fly