Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Глінская

***

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)
Чалавек – гэта прафесія, Нейкая трасца, у галаве месіва. Сабе і начальнік і падначалены, Сябе перайначыць імкнецца адчаена. Змаганне з нудою, забіванне часу – Гэтак пад старасць нарошчваем масу. То мы абыякавыя, то вельмі ўважлівыя, То клапаілівыя, то вельмі ўражлівыя. Памылак более год ад году, Толькі аправіліся – зноў у прыгоду. Часу бракуе. Час! Час, пачакай! Урэшце роспач… Ды ну ўсё у гай! Бярэш перапынак ды не можаш без працы, Хочацца бою, прагнеш змагацца. Зноў вірам засмокчашся досыць імкліва. Жыццё чалавека… Вось дык дзе дзіва! Air Zoom Pegasus EM


***

Сярэдняя: 2.9 (8 галасоў)
Жывем у лесе мы паўгода. Звяроў мы знаем амаль усіх. І з імі весела гуляем, Ды нават трошкі выпіваем. З лісою п’ём заўсёды піва – Яна прыносіць нам паўліна. З мядзьведзем п’ем тэкілу-лёд– Прыносіць нам салодкі мёд А з зайцам п’ём мы каньячок – Прыносіць моркву, бурачок. Прыносіць воўк нам барана, Даю яму я кабана, Бо воўк зусім не п’е – Не тое, што ўсе. Вось так мы весела жывём, Ядзім паўліна, мёдзік п’ём, Грызем і моркву, і капусту, Сябруем з тымі, хто па-густу. adidas


***

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)
Змяніўся свет, а з ім і людзі, Сяброўства стала простай рэччу. І вымяраецца “ў кантакце”, А ворагі ў кібернэце. Пакут ад гэтай трасцы Ўсё болей год пры годзе Зло бічуе над дабром Усё часцей сядзім у ляноце. І сон людзей не бярэ, Усё болей падскоквае ціск. Як следства – нервовай сістэме капец, Рызыкуем патрапіць пад рыск. Як выжыць ў штодзённых іt-тэхналогіях, Як быць сярод правадоў і шнуроў? Дэмаграфію падымуць за кошт тых жа робатаў. Нашчадкі на блоках – не патрэбна і кроў. NIKE AIR MAX


***

Сярэдняя: 2 (8 галасоў)
Асабліва гэта лета, ты не забудзеш ніколі. Будзеш доўга ўспамінаць вечарамі, Як запісваў песьні ад цётачак на полі. Бо ты, як будучы філёляг, Альбо філолаг (так пазначана ў слоўніках Пад грыфам “рэкамендавана Міністэрствам адукацыі”), Паедзеш праходзіць фальклёрную практыку На тыдні два дзесьці за Менскам, Дзе да людзей не даходзіць аніякай інфармацыі. Ты пачуеш шмат чаго дзіўнага, Цікавага і месцамі нават Дурнога, Але ніякай крыўды на іншых – Як той казаў: ”Ня мы такія – жыцьцё такое.” Вось ты прыехаў. Бабка Агапа табе можа прапанаваць самагонку, Але ты не згаджайся адразу – Ведай: сьляды ад самагонкі бачны і звонку. Далей паслухаеш казку, баба Паўліна дадасьць: “Каб спалася ноччу добра…” Сюжэт такі ж, як і ў Яна Баршчэўскага - І ад гэтага становіцца яшчэ больш самотна. На наступны дзень пасьля сьняданку, Ты запытаесься :”Мо прасьпяваеце што?” Бабка Агапа з задавальненьнем сьпяваць пачынае А ты не пасьпаваеш запісваць усё . За гэтыя некалькі дзён табе стане вядома: Чым жылі на гэтай зямлі з года ў год, Якую філязофію мелі і маюць – Адказы на пытаньне дае сам народ… Так праімчаць дні лета, Галоўнае, каб не запамятаваў: Навошта прыехаў сюды, Бо ў штодзённых шуканьнях “нешта фальклёрнага” Ня цяжка згубіць галавы. Якім бы не было тваё лета - усё ж не сумуй па ім: Памятай, што поры года складаюцца Яшчэ з восеняў, веснаў і зім… Nike React Element