Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Цярэшчанка

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Абудзіся, мая Беларусь, Узбадзёрся ад доўгага сну, Загучы мовай продкаў сваіх І скажы на ўвесь свет:”Я жыву! Я жыву ў завулках старых, Дзе спалохана ззяюць вачніцы Старых вокнаў здзічэлых дамоў – Доля лепшая ўжо ім не сніцца. Я ў дзікім вятрыску жыву, Што на прашчураў дзьме курганы І на ўзгоркі 30-х гадоў, - Сумнай долі прыдбалі яны. У яскравых калядках жыву, У вяснянках дзяўчат-талаковак, У ку пальскіх паганскіх начох, У жывой караткевіцкай мове…” Абудзіся, мая Беларусь, Узбадзёрся ад доўгага сну, Загучы мовай продкаў сваіх І скажы на ўвесь свет:”Я жыву!” 1988г. NIKE HYPERLIVE EP


Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Ах, обмануть меня не трудно, Я сам обманываться рад. А.С.Пушкін Рэдкія стрэчы – лёс спракавечны: Позна сустрэліся ў гэтым жыцці. Сэрцв кранулі – мне крылы вярнулі. І…зніклі ціха, каб зноўку прыйсці. Ваша Ягамосць, Вы зусім не хтось для мяне , кажу я, што на сэрцы маю. Маю прагу Вас у самоты час, Я чакаю Вас, бясконца Вас чакаю. Жарсці да ночы, вочы – у вочы, Быццам у Пушкіна ўзяты сюжэт, Дык падманіце, толькі пакіньце Шчасця кранальна-святы менуэт. Ваша Ягамосць, Вы зусім не хтось для мяне , кажу я, што на сэрцы маю. Маю прагу Вас у самоты час, Я кахаю Вас, бясконца Вас кахаю. 06.09.2006г. Air Foamposite One Glowing


Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
Падаруй мне вачэй сваіх ноч, Каб мяне агарнула ўсю. Падаруй сваіх вейкаў млоч, Каб застацца ў ёй не на пакуль. Заблукаць хачу ў дзікі хмель Тваіх вуснаў і рук тваіх, Зноў пачуць я жадаю шэпт: “Ты – каханка, ты - лепш за ўсіх!” Ты збяры ў свае далоні Вечароў аксаміты ўсе, Запляці іх у маёй касе, А астатняе кінь на скроні, Ты імя мне сваё падаруй, Каб у роспачы моц надавала, Каб у стыгу душу сагравала, - Падаруй, падаруй, не шкадуй. Падаруй, прашу песню сваю, Што да позніцы позняй спяваў, Пра саколіка, волю й пятлю,* Пра тугу, што ў сэрцы трымаў. Скажаш мне:”Вельмі шмат хочаш ты, І ўсё ад мяне, ад аднога?” Адкажу:”Я кахання хачу, болей… болей, напэўна, нічога”. 23.06.1988г. * Песня С.Сокалава-Воюша”Воля і пятля”, прысвечаная К.Каліноўскаму Nike News


Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
ВОЛЬГА ЦЯРЭШЧАНКА ( нар. у 1964г.) Роздум ля помніка “Бітва пры Мілавідах”, пастаўленага савецкай уладай (за некалькі гадзін да пачатку ўрачыстасцей прыбівалася шыльда, проста ў камень, гэта – трэці помнік у адным і тым жа месцы, першы-ад царскай Расіі, другі-ад палякаў) Адпісацца, прамаўчаць,птушачку паставіць…. Хіба ж,людцы. можна так: усё святое зганіць? Ёсць сумленне ў цябе? Мой адказ:”Ніколі!” Звык гадамі ты душыць тых, хто прагнуў волі. Гэй. Кастусь, паўстань,вядзі хлопцаў-касінераў На таго, хто любіць пыл уздымаць без меры. Хто крычыць”Мой край родной, о как ты мне милый!”, А затым - бульдозерам па бацькоў магілах. Гэты помнік ты сабе, бюракрат, паставіў. Таннасць і душы сваёй пустацвет уславіў. Гэй, свядомы беларус, уздымі свой сцяг! Павядзі народ сляпы на Мілавід працяг. 07.06.1988г. Air More Uptempo