Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Янка Лучына

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
Дзякую Вам, брацікі, сястрыцы родныя! За Вашы хвацкія песні народныя, За тую гутарку Вашу вясковую, За праўду светлую, за праўду новую! Даўно мы не чулі братняга голасу, I ніва нашая колас па коласу Ветрам развеяна, градам разбітая; Стаіць бяздольная, Богам забытая... Ці то над Нёманам, ці то над Шчараю, Ці над Дняпроўскай затокай стараю, Ўсюды падобныя, ўсюды знаёмыя Сказкі і песні, ветрам нясомыя. Ўсюды сустрэнуць з хлебам і соллю, I з добрым словам, і са слязамі Песню святую, пісану боллю, Ўсюды ахвотна пойдуць за Вамі Братцы, сястрыцы! — праўды нясьгга Маці-Зямліца! Ой! не забыта Роднага слова святая сіла!.. ёю гаворыць усюды - магіла! Яе ж паслышыць наша старонка! Спявайце ж. Братцы, смела І звонка: Не згіне песня і Украіна! Будзьце здаровы! Nike