Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Янка Жнівень

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

ВЫБАР
Пайсьці да канца
ці збочыць.
Памерці
ці жыць далей.
Змагацца –
прыстасавацца,
пакінуць ідэю другім.

Адзіны застаўся сродак.
Пратэст у турме – забастоўка.
Забойства бяз кулі-вяроўкі,
У цемры і цішыні.



Яшчэ не ацэнена

КОД
Покрыва сьнега
схавала
кроплю крыві
ад чужынцаў.
Колеры забароненага сьцяга.
Веліч і боль зямлі.

Сонца праменьнямі абудзіла
кроплю крыві
да жыцьця.
Рана зямлі не загоіцца.
Памяць адновіць шляхі.



Сярэдняя: 2 (6 галасоў)

Нам ДАЗВОЛІЛІ
рэзаць вены –
бо чырвоная кроў БЧБ…
ці павесіцца –
бо турма ў турме…
скочыць уніз зь любога паверха –
бо бяз крылаў-ідэі
ратаваньня няма нідзе…
скончыць есьці і піць за кратамі,
а на волі атруціцца –
бо ня маем нічога сказаць
у абарону сваіх і сябе…
ці ў попел спаліцца на вогнішчы –
каб зьнішчыць абалонку душы,
што яшчэ змагалася…
Але… той, хто сказаў гэта…
ён думае, што ён… БОГ???
Тады дзе мяжа вар’яцтва?
НЕВЕРОЯТНЫЕ самагубцы!!!
Гэта толькі ідыёлух з БТ.
Нам ДАЗВОЛІЛІ,
бо мы не патрэбны,
не народ мы…
а ХТО мы тады???



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

ЯНЫ сустрэнуцца праз колькі год.
Цяпер маленькая дзяўчынка
І хлопчык, большы ненашмат.
Абодва вырастуць бяз бацькі,
А ў хлопчыка адымуць маці.
Герой твой бацька! –
Чужыя скажуць не аднойчы…
Адзін айчыну бараніў,
Радзімы гонар, годнасьць іншы.
Адно імя – ушанавана,
Другое схована ў зямлю.
Героі ворагамі былі,
Ад кулі згінулі дачасна.
У мірны час (не на вайне!)
ГЕРОЙ забіў ГЕРОЯ?! –
ЯНЫ калісьці запытаюць.