Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юрась Мішуцянін

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)
З сумленьнем трэба размаўляць, Не пакідаць яго сам-насам З душой,што прагне вышыні, Не пакарыўшыся абразам, Што сьвет няспынна пасылае, Каб паглядзець на што прыгодны. З сумленьнем трэба працаваць, Не дазваляць зрабіць лагодным Твой твар.Бо думкай вінен жыць, І рухацца наперад жвава. З сумленьнем трэба размаўляць, Бо ты жывы,а не выява, Не фатаздымак,што зьмярцьвела Пад пылам на стале стаіць. Калі ж маўчыць яно-то ведай: Табе сумленна не пражыць! Footwear


Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Глядзіць сьвітаньне пустымі вачніцамі, Чарапох,якіх у магілах тысячы... А над імі ня крыж,толькі вецер шапоча, Толькі дожджык ідзе,толькі цемра ў ночы... На касьцях зьбялелых-кропля расы, У якой вясёлка чысьцінёю грае. А наўкол-цішыня,толькі чутна нібы Хтосьці ціха малітву чытае... Гэта шэпт верасоў,гэта вецер гуляе, Ціха сосны гамоняць нічутка... То душа Курапатаў гаворыць з табой, Шле праклён на свой лёс пакутны. Air Max 95 Jacquard Flyknit