Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жанна Усцінава

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Уголас, як трэба, з выразам (лоб па-акторску хмурыўся) чытала Аўдоцця Вы΄рава “оду” суседскім курыцам. У одзе той доўгай, пафаснай, складзенай на гародзе, усе-усе ўзгадала іх пакасці… Не-не, прабачце! Подзвігі! Усходы кропу - знявечаны, кветкі - ушчэнт зламаныя, гурок з бокам пакалечаным, ягадкі пакляваныя. Куры стаялі. Слухалі. Гэта аб іх? Цікавенька! Потым пад плот патру΄халі. Ад бяды да΄лей... жва΄венька. Jordan sneakers


Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)
Ішоў Настрой бадзёра вулкай звычнаю майскім шчодрым небам аблакічаны, рабаціннем сонечным абвеснены жаўручыным пошчакам апеснены. У заплечніку ён нёс падзяк абвешчанасць, усіх напояў хмельных перамешанасць, шпаркіх дум вар’яцкую арэлістасць і надзей раптоўную асмеленасць. SNEAKERS


Сярэдняя: 4.1 (8 галасоў)
А можа… каханне толькі? Ласкоча-казы΄ча Ліпень далоняю далікатнай стан тонкі, лагодны, Ліпы, квітнеючай каля хаты. Удаль разліваецца хваляй яе паслухмяная згода. Наўколле трымці΄ць – адчувае той згоды чароўны водар. Навошта шукаць прычыну? Флюідаў дзівосных токі, прыроды закон – магчыма. А можа… каханне толькі? Men's Shorts - Shop Men's Shorts Online


Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
Я пастаўлю тут свой зруб. Зажыву на пакатым узлеску. Пасцялю на стале абрус, увесь затканы пяшчотай пралескавай. А навокал – жывы плот: Лес Архіпаў глядзіць улюблёна, як схапіў прагна Пронеў рот струмень з Байкава намалёны*. Дзе сцяжынай віляе луг, на змярканні хадзіць мушу: з дум змываць непатрэбны тлум, паласкаць у ручаі ду΄шу. _______ * Байкаўская крыніца ў Чавускім раёне, месца, над якім учыняецца шмат малітваў. Air Jordan V Low Supreme