Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Змітрок Бядуля

Сярэдняя: 4.7 (77 галасоў)
Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі, Як явар малады, што над ракой стаіць, Як залатую птушку, што жыве на волі, Дазволь цябе любіць. Дазволь цябе любіць за песню, што я чую, За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць, За вочы ясныя, за душу маладую Дазволь цябе любіць. Дазволь цябе любіць за светлыя часіны, Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць, За шчырае натхненне, мілая дзяўчына, Дазволь цябе любіць.Nike Air Max