Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьміцер Беларэцкі

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Ня маючы сьвятога больш
На той зямлі, што пакідае
Ўспаміны. Кшталту стары Цмок
Да сабе землі ў дар прымае.

Лагодны Вецер з дальніх гор
Ніколі не пытаў дазволу,
Каб зноў прайсьці свой доўгі шлях
І адрачыся старога болю.

Рашуча Цмок прымае ўсіх,
Хто на вячэру не зьбіраўся.
Маўкліва гледзячы, як мніх,
Што душой д'ябалу аддаўся.

І Вецер стогне, рыхтык прагне
Знайсьці крыніцу у аблоках.
А ля яе застыг Анёл,
Што лічыць мытню у адсотках.

Калі прыйшлі ўсе на вячэру
І Цмока сьвята пачалі,
Зрабіўся сьвет, як зьвер палонны,
Якога шчыра прынялі.

І распачаў Анёл прамову,
Пра то, што рухае сусьвет,
І раптам хутка азірнуўся -
Застыў у паветры Ветра сьлед

Адкрыўшы браму, Цмок чакае
Галоўнага з сваіх гасьцей
Й нэрвова рукі пацірае,
Чакае зьвестак ад людзей.

Ўваходзіць Вецер у браму Цмока,
Пытае пана з пагардой:
"Ці ведаеш мае прыгоды
Пад пільнаю тваёй рукой".

З адказам Цмок паклікаў зьвераў,
Каб госьця адвялі ў пакой,
Паклалі там прад ім вячэру,
Й пакінулі на рок-другой.

Няма больш ветра на зямлі
І не патрэбна яму быць.
Ісці за добрым спадаром
Жадаў ня той, хто хоча жыць.

А Цмок, пакінуўшы журбу,
Прыйшоў да капальні й спытаў:
"Каго наступным дасі мне
А то ўсіх злы рок спаткаў.."



Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Дождж малюе на вакне
Выявы стварэньняў сноў
Мабыць ён і мне пяе
Але не ўжывае слоў

Забруіла моўчкі кроў
Па срэбранай маёй руцэ
Змываючы благое й зноў
Зьнікаючы у жорсткай імгле

Разрэзаўшы жылы мае лязом
Дождж праплывае скрозь мяне
І кажа ціхенька што днём
Спагады не сустрэць у сьне

Ужо не страляе мой лёс са ўсіх зброй
І цемра стаіць на парозе маім
У чорнай душы пахаваў я той боль
Які раіў нам стацца адным