Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

(маёй бабулі)

Залатыя гады тваёй вечнасці,
Дзевяноста іх зараз, як сноў.
У горы іх праўдзе і існасці,
Ты жыла ў краіне рабоў.

Працавала…жыццё ж не песціла
Ні цябе, ні радзіну тваю.
І глядзела, як маці хрэсціцца,
За вялікую вашу сям’ю.

Дзевяноста іх…цяжкіх, як каменне…
Што ў маленстве па полі збірала.
А ў краі нашым войны, здарэнні,
Родных смерць усё часцей забірала.

Ты жыла. Бо так трэба табе.
Ты ж сястрычак, братоў падымала…
У слязах, з мазалямі ў руцэ,
Ты ім штосьці над ложкам спявала.

Голад люты…цяжкі да стамлення,
Усё ж на працу ў калхоз ты ішла…
І касіла, арала з сумленнем
За пшаніцы крыху, ці аўса…

Гэта ўсё ты нагадвала часта,
Памяць чыстая, быццам рака.
Не магла ж ты багаццем пахвастаць,
А жыццём, што насіла ў руках.

Гадавала малога ж мяне,
Клала спаць і спявала пяшчотна,
Калыхала…і чуў я ў сне,
Як бывае ўздыхаеш самотна.

А цяпер, калі я ад’язджаю,
Ты кульгаеш праводзіць мяне…
Гэта я кожны раз успамінаю,
Калі голас твой ціха заве.