Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.4 (15 галасоў)

Свет застаўся амаль што без сіл,
Дрэвам цяжка лістоту трымаць.
Я да дзюрак юнацтва знасіў,
Ды шкада яго з цела здымаць.

Кожны гузік тужэй зашпілю
На грудзях і падумаю, што
Патапчу яшчэ трохі зямлю
Ў спарахнелым сваім паліто.



Глеб! Дабра напісана, але

Глеб!

Дабра напісана, але адчуванне такое, што не хапае яшчэ аднаго слупочка.))

Lazzaro

Перавёўшы паўвека ў

Перавёўшы паўвека ў пасіў:
Дваццаць два, трыццаць тры, сорак пяць,
Я да дзірак юнацтва знасіў,
Ды шкада яго з цела здымаць.

Кожны гузік тужэй зашпілю
І з надзеяй падумаю, што
Патапчу яшчэ трохі зямлю
Ў спарахнелым сваім паліто.

А да рыззя яго данашу,
Адшукаю інакшы працяг:
Вечна юную птушку-душу
Ўскіну ў неба — ў крыніцу жыцця.

Lazzaro

Чамусьцi, Lazzaro, вы прагна

Чамусьцi, Lazzaro, вы прагна жадаяце перахрысцiць мяне ў нейкую аптымiстычную веру. Я са шмат якiмi вашымi заўвагамi згодны, але толькi не з той, што "Вечна юную птушку-душу
Ўскіну ў неба — ў крыніцу жыцця". Гэтага анiколi не будзе. Здыхаць мы ўсе будзьма ў гноi, крывi, ванiтах, непазбыўным жаху i самоце.

Гэта ваш жыццёвы досвед. А ў

Гэта ваш жыццёвы досвед. А ў мяне як атрымалася, так атрымалася.