Калі ты няўпэўнена,
ці робіш правільна.
Не каб зразумець,
а каб супакоіцца.
Хвалю спыні,
сваю разбуральную.
Паслухай, аб чым
ён ціхенька моліцца.
Не дапаможа
размова кранальная -
нашы сусветы
не спалучаюцца.
I справа мая
ўжо неадкладная —
я ўцягнуты ў тое,
што адбываецца.
Не незаконны,
але недазволены.
Літасць сышла
і больш не вяртаецца.
Кожны з нас ведае,
хто тут зняволены.
Хто застанецца,
а хто развітаецца.
https://t.me/idyllic4