Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Міхееў

Сярэдняя: 3.1 (12 галасоў)

З усіх ног, калі скончыцца ноч,
па шашы на імклівым фантоме
парулю за сябрамі прэч
размаўляць на адной з імі мове.

Цісну газ - захапляе парыў.
Хуткі свет, няма часу марудзіць.
Міма гаяў шумлiвых і ніў
рэзкі гук асяроддзе абудзіць.

Дзьме з усходу. Нясемся далей
падначаленыя нікому.
А фантом усё гучней і гучней,
нiбы рэха гарэзнага грому.

Круціць колы суполка сяброў.
Кожны ўсцешаны i шчаслівы.
Кожны лепш, чым раней у сто разоў.
Кожны ведае, што асаблівы.



***

Сярэдняя: 2.5 (6 галасоў)

Прыхільнік веры сваіх продкаў,
пакінь ў гісторыі свой след,
зляці са шпулек тонкай лёскай,
будзь крут, як бацька твой і дзед!

Збірай усё тое, што патрэбна,
і ў мужны шлях. Iдзі знайдзі
ту прыгажосць, з якой прыемна
ў Мадрыдзе восень правесцi.



***

Сярэдняя: 2.6 (12 галасоў)

Румяны колер упрыгожыў змрочнасць.
Я ўрэшце той, якім хацеў здавацца:
не жартаўнік, які хавае схільнасць
ўсім і кожнаму навокал падабацца.

A ўвасабляць у жыццё ўсе, што хвалюе.
Разважлівасць захоўваць бясконца
Непрадказальны лёс мала турбуе.
У маёй крыві я адчуваю ciлу сонца.

Усё ў жыцці імкнецца да свабоды.
Маё імя - не сорамна, не страшна.
нягледзячы на ціск і перашкоды
марную час я на жыццё адважна.



Сярэдняя: 3.5 (15 галасоў)

Бяссонных хваляў хваляванне
вітае сонца ружы след.
Дзень пачынаецца з світання,
жадання ўпрыгожыць свет.

Вакол нiбы агонь сапраўдны
чароўна шар пылае над вадой,
i ў вышыню, для ўсіх істот жаданы
павольна ўзлятае над зямлёй.