Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

8 сакавіка

Сярэдняя: 4.2 (78 галасоў)
8 САКАВІКА Вясна, на жаль, хварэла ў дзень такі, Адлежвалася ў лесе, бліз дарогі. Спяшалася праз Нёман, напрасткі, Ды па калена замачыла ногі. Але сняжок не сапсаваў настрой. Аб коцікі вярбы мы рукі грэлі. На мосце, над шумліваю ракой, Сакавіка бязвусага сустрэлі. І ён, гуллівы, лёгкі, малады Нам сто гадоў з усмешкай напрарочыў. …На мост той я праз многія гады Сакавіку свайму аддзячыць крочу. Footwear