Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вясна

Сярэдняя: 4.2 (29 галасоў)

Ты спявай, непрыкметная птушка,
І вітай мой бярозавы гай,
І вітай зіхатлівае сонца,
Ты спявай, пяюха, спявай!

Мо, ты івалга, мо, берасцянка,
Спеўным гукам сваім напаі.
І гучаннем гаючым, шчаслівым
Няхай шчодра напоўняцца дні.

Калі голае зробіцца голле
І зямлю зноў атуліць мароз,
Успамінаць тваю звонкую песню
Буду з сумам, ды толькі без слёз.



Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Калі рушыць і зьнікае прэч сьцяна,
Калі ўсе вакол завуць мяне вар’ятам –
Гэта значыць, зноў прыйшла вясна
І я зноўку стаўся ейным братам.

Калі вершы я чытаю ёй,
Адзінай ва ўсім сьвеце прыгажуне,
Апантаны зноўку я вясной
Маё сэрца б’ецца моцным гэрцам.

І сонцам зьзяе твар і стан яе,
А вочы – бездань неба зорнай ночы.
Наноў я ўвесь аддаўся той вясьне,
Што ў маім сэрцы, бы па сьнезе крочыць.