Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абяцай.

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Абяцай,што ў Ашмяны прыедзеш Ты ізноў на наступнае лета. Хай яшчэ падзівяцца суседзі Тым,як павай плывеш ля мяне ты. Хай зайздросцяць,каму так ахвота, Твайму стану,малінавым вуснам,- Да таго мне якая турбота?- Хай нацешацца думкай-спакусай! А пакуль – абяцай усё помніць: Бераг рэчкі,журчанне крынічкі, Хлеба чорнага смачнага ломаць І насмешлівы позірк сінічкі, Стог саломы – няхітры прытулак Ад дажджу – і азёрную гладзь, І начны Піянерскі завулак, Па якому так слаўна гуляць. Абяцай,што ізноў зачаруеш, Заласкаеш да негі і болю, Замілуеш мяне,зацалуеш, Адпусціўшы пачуцці на волю. Абяцай,абяцай мне ўсё гэта, Шчодрай будзь,дзеля нашае згоды. Абяцай,што ў наступнае лета Ты прыедзеш ужо назаўсёды. Air Max 95 20th Anniversary