Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ачышчэнне лесам. Пераклад

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Пад зборам нябёсаў - блакітнай хусткай - Іскрыцца святочнасцю след ад санак! У кінутым храме ляснога згустку Да новага шчасця прыйшла на ганак. Пакрытыя, нібы разьбой - карою, Калоны ялін ля аконнай рамы. Алтарным агнём майго неспакою Хай крыўда згарае - цяплей мне стане. Гэй, Студзень! Святлом напаі мне душу! Хай цёмныя сілы ў яе не лезуць! Дай думкам сарвацца з галін, як птушкам - Узняцца над храмам сівога лесу! 14.12.2012 Пераклад верша Таццяны Шэінай "Очищение лесом" з рускай мовы adidas