Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 3.4 (29 галасоў)
Слоў лішніх не гавары. Ты чуеш – голас мой знік нідзе Толькі нідзе, дзе без цябе, дзе не вярнуць. Ноч возьме сьлёзы дажджу Не спёка, не ухаджу, ў вадзе, Не пакідай, не забывай. Я так хачу. Ты можаш - мяне не любіць. Ты будзеш - масты прахадзіць. Ты ведаеш - як шкадаваць. Не спаліць на дажджы - крок назад. Слоў меней маю ў цябе. І меней любіш мяне, тваю, мову тваю, душу тваю, што не вярнуць. Хай будзе нешта маё Хай ладны будзе настрой. Тваю мову тваю, душу тваю я не спалю. Ты можаш - мяне не любіць. Ты будзеш - масты прахадзіць. Ты ведаеш - як шкадаваць. Не спаліць на дажджы - крок назад. Air Foamposite One Glowing


Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
В. Верыш, людзі прымаюць ўсё на веру. Асабліва, калі жывуць па-першаму разу. Так непрыхавана і ў тваёй манеры — складаць Жыццё з пазлаў. Часам палохае толькі твая нічыйнасць, не адасобленасць нават, не чужароднасць, а прыналежнасць нікому і вершаправоднасць праз пазванок спіны з аддачай у шыйны. Вера, юродзівых столькі, што хочацца плакаць, скінуць усё шалупінне з душы агрубелай. Гэта сваяцтва нямое пяра і наждаку — адшліфаванае сэрца да сцёртасці белай. Проста да болю шкада разбураных гнёздаў, лялечных гнёздаў тваіх пасівелых анёлаў. Людзі на іх глядзяць панура і злосна, ты ж — са слязмі выцягвала іх з-пад колаў. Рыфмы праходзяць наскрось, як бронхаскапія. Мы распранаем словы, сэнсы гвалтуем. Песенькі “ню” і шэдэўры кулінарыі зноў анулююць сябе і час анулююць. Ведаеш, што бывае з тым, хто не верыць? Вершы бясконцых жыццяпісаў і назваў, запламбаваныя ў нямую паперу — насмерць. Цішэй! Бог ёсць, толькі Ён па-за веравызнаннем, Вера. Веравыгнаннем… Nike Air Max


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Вецер б`ецца ў шыбу, Вые ваўчыным рыкам. Завіруха ўсё вышэй Гуляе з бялюткім снегам. Скразнякі гуляюць па хаце, Заносячы холад у печы, Задзьмулі адразу свечы. У куце - малы на руках у маці. Чорная тканіна завесіла Тэлевізар, люстэрка І толькі вісіць калыска, Якая калыхаецца імгненнямі. А пасярод хаты труна І ляжыць у ёй маладая, Маладая прыгажуння-дзяўчына З блакітнымі вачыма... Беларусь!Беларусь! Згублена мова матчына. Пахаранілі адразу ўсё: Этнас,народ і нацыю! Nike Zoom Assersion EP


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Вясна. ВРІ. Краіна на каранціне. У гэтай краіне даўно не можацца жыць. Зламанае сэрца лопнула ў спружыне. Баліць… І хто адшукае яго ў грукаце слова, зламаным і хворым у дадатак яшчэ і б\у. У тым перадсэрдзі — аскепак Айчыны свінцовы, у гэтым — табу на цябе. Запішы на вясенні рахунак банальныя рыфмы — капежны рэчытатыў… Сягоння мяне твой кантрольны ў лоб пацалунак забіў. Nike Paul George PG1


***