Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад ранку нехта шчодрай жменяй...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Ад ранку нехта шчодрай жменяй Раскідаў пацеркі ў лясах. Зіхціць вясёлкамі праменне На павуцінных кутасах. З палону соннае ляноты, Нібыта кропелькі расы, Ляцяць да наваколля ноты – Нябачных птушак галасы. І ты ідзеш па лузе росным Насустрач сонейку і дню… Мой успамін, анёлак босы! Усё калісьці ўпершыню… Спрыяў спатканню нашай цноты Світанак – яснакрылы птах. Яго дзівосныя клейноты Ў тваіх ярчэлі валасах. І ўсмешка ранішняй лагодай На вуснах кветкаю цвіла… З якой нагоды ўзнагародай Ты ў маладосці мне была? Ад летуценнай блытаніны На сэрцы зноў вясна цвіце. Дрыжаць расінкамі ўспаміны На арабінавым лісце. Я не шукаю паратунку, Імкнуся матылём к агню… Ласункі першых пацалункаў, Калі я вас яшчэ сасню? 2001 Air Zoom Vomero 14