Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Георгій Ліхтаровіч

Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)
...І Бог сказаў: “Я пакараю! Анёлам райскі сад аддам”... – Ну добра! Еву забіраю... – У рыфму адказаў Адам. Kids Clothes


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Над Нёманам блукаю ў наваколлі – У прыцемку па стомленых палях. З гасцінца збочыў і цяпер ніколі, Здаецца, не патраплю я на шлях. Ды раптам бачу: кволенькі праменьчык Бліснуў і знік, і запаліўся зноў. Не электрычны, а жывы агеньчык, Што робіць блізкім доўгі шлях дамоў. Пад’еду і спытаюся дарогу. І стомленасць звалілася з павек: Канец маім блуканням, дзякуй Богу. Дзе ёсць агеньчык – там і чалавек. Напэўна, для вячэры стол накрыты: Паруе бульба, Пеніць сырадой. А можа, на кілішак добрай жытняй Запросяць? – Застануся на пастой. На досвітку прачнуся – і ў дарогу, Папіўшы малачка пад жытні хлеб, З падзякаю гасціннасці і Богу. Бог дазваляе, Робіць – чалавек! Бліжэй пад’ехаў. Нешта смутна, цёмна. Сцяжынка быльнягамі парасла. Але наперад моўчкі гоніць стома Да веснічак – зламанага крыла… І варухнулася ля сэрца скруха. Усё, няма цяпер хады назад. Здзічэлы сад раскінуў голле глуха: Гаротная галеча, заняпад. Буслянка стылая над цёмнай хатай. Чароты сходзяць ніцай чарадой Да сажалкі, што прымаразкам сцята Люстэркавай празрыстаю слюдой. Каля хлява ў галлі скалелі колы. Схіліўся плот пакорна, як жабрак. Вуллі згнілі – зляцелі ўпрочкі пчолы. Куды патрапіў сёння я няўзнак?.. Засыпаны іржаваю лістотай, Асірацелы без снапоў рубель. Жывой бездапаможнаю істотай Ля студні пахіліўся журавель. У студні, паміж хлуду, кволы ветах Тапельцам ціха скаліцца з вады… Буслы не абяцаюць новых дзетак. Спусцелі гнёзды – гэта знак бяды. Калісьці тут жылі – Кахалі, дбалі. Ў калысках калыхалі немаўлят, Пяшчоты казак дзеткам выдумлялі… Была патрэба – Цяжка працавалі: Зямлю аралі, Коней зацуглялі, Палотны ткалі, З борці мёду бралі, Цудоўны посуд з гліны выраблялі… Без напаміну ў жніўні жыта жалі, Бо на зямлі бацькоўскай шчыравалі. Свядома лёс уласны будавалі – Чужынскай не скараліся навале. На Радаўніцу продкаў шанавалі. Буслоў чакалі і гасцей віталі. Бывала, што і чарку выпівалі, І ўпокат спалі ўсе на сенавале. А песні… Што за песні тут спявалі! Узімку на Каляды, На Купалле, Калі вянкі дзявочыя сплывалі У велічныя нёманскія хвалі… Надзеі тут ніколі не гублялі! А зараз – Безнадзейны заняпад. Пабіты шыбы, выламаны дзверы. Кульгавы стол – нагамі дагары… Жахліва ўсё. Ніколі не паверу, Што так зрабіць маглі гаспадары. Нібыта ў пекла зеўраюць масніцы. У павуціннай роспачы пакой. Гарыць агніца ля пустой бажніцы, Зацепленая прывіднай рукой. Цяжар на сэрцы і жалобны смутак. Гаркавы, як пажар, палынны пах. Сыходзіць у нябыт заможны хутар. Ад пусткі, як ад чорных лядаў, – жах! На бэзе шэрань – сівізна на скронях. Нябожчык ціха спіць. У вечным сне Спыніліся руплівыя далоні Ў дуброве, бы ў дубовай той труне. Над Нёманам і гоману не чутна. Не ў сціртах жыта, Жыта – у снапах. За што і кім забіты ўтульны хутар? Губляецца Радзіма па складах. Так і незбудаваным новым ладам, Яго ганебным, здрадніцкім загадам І зайздрасцю жыццё звялося ў дым… Тады навошта цепліцца лампада Ў бязладнасці агеньчыкам жывым? Рукой не ўзняць. Спіною не падперці. Не адрадзіць знямелае жытло. Няўжо і гэткі сорам Божа сцерпіць?! Гарыць дакорам у начы святло… 1997 Popular Off-White


Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Гартаю толькі я, пакуль, У адзіноце ўласны сшытак. Лічу – адзіны мой пажытак, Майго сумлення цяжкі куль. Нікім не чытаны дасюль, Збірае ён радкі і словы – Мае сумненні і высновы… Шматкроп’і – дзірачкі ад куль. Я веру шчодрасці зязюль – Гудуць гультайствы, гульні, гулі… Ды не гуляю, як ні гнулі, На нічыю з жыццём, на нуль. Стырно алоўка – нібы руль, Але дарма – радок, як вершнік: Кладуцца на паперу вершы, Я сам не ведаю адкуль. Радок – адтуліна Адтуль? Пягаса выбрык выпадковы? Магчымы след яго падковы Я не схаваю, як куркуль, Бо не з паэтаў-капрызуль, І ўсё аддам вам на спажытак: Няхай агульным стане сшытак, Які прыватным быў датуль… P.S. Каб не сурочыць, у бабуль, Была парада для матулі – Паказваць немаўляці дулі, Калі пачулі "гулі-гуль"… 2000/2002 Air Jordan


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Ад ранку нехта шчодрай жменяй Раскідаў пацеркі ў лясах. Зіхціць вясёлкамі праменне На павуцінных кутасах. З палону соннае ляноты, Нібыта кропелькі расы, Ляцяць да наваколля ноты – Нябачных птушак галасы. І ты ідзеш па лузе росным Насустрач сонейку і дню… Мой успамін, анёлак босы! Усё калісьці ўпершыню… Спрыяў спатканню нашай цноты Світанак – яснакрылы птах. Яго дзівосныя клейноты Ў тваіх ярчэлі валасах. І ўсмешка ранішняй лагодай На вуснах кветкаю цвіла… З якой нагоды ўзнагародай Ты ў маладосці мне была? Ад летуценнай блытаніны На сэрцы зноў вясна цвіце. Дрыжаць расінкамі ўспаміны На арабінавым лісце. Я не шукаю паратунку, Імкнуся матылём к агню… Ласункі першых пацалункаў, Калі я вас яшчэ сасню? 2001 Air Zoom Vomero 14