Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адгукніцесь гады...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Адгукніцесь, гады,
Рэхам зычным, лясным,
Зьбегам вод веснавых
Між вясковых хацін,

Адгукніцесь, гады,
Ўсьмешкай мілай дзяўчын,
Бляскам воч маладых
Ад каханьняў маіх,

Адгукніцесь, гады,
Продкаў шэптам жывым
Ад прахла дамавін,
Ад курганаў сівых.
-14.04.19.