Ідзе жыцьцё… і новага ня будзе
Па-нада мною і, дружа, над табой:
Турботнага, клапотлівага гуда,
Прасякнутага доляю зямной.
Ідзе жыцьцё… засеянае поле
Хай родзіць, каласуе і буе
І спадкаемца гэтай зямной долі,
Кольнікалі хай успомніць аба мне.
04.03.18.
NIKE
п. Н.С.
Ірвуцца ў выш сосны,
Згінаюцца лозы,
Крычаць сьвету хочуць -
Ты вельмі прыгожа!
Ты вельмі прыгожа! -
Ім маё ўторыць сэрца,
Ты вельмі прыгожа! -
Душа пеўнем б’ецца…
Што маў, з хараўства,
Уладарца нябесны
Табе адной даў
Ад найшчодрага сэрца,
Табе адной даў
Ад вялікай патрэбы:
У прыгажосьці лунаць,
Недасяжна на небе…
07.07.18.
Air Jordan V Low Supreme
Аб Ёй.
Хто прыдумаў цябе такою -
Не вузенькім сярпочкам жать -
А шырокаю касою,
Не мілуючы махаць…
Хто прыдумаў цябе такою -
Не пакосамі гандляваць -
А ў глебу, на перагноі,
Накошанае аддаваць…
Хто прыдумаў цябе такою -
Не глухою, не сьляпою -
Быць чаканьнем, зямною тугою,
Над апошнім уздыхам Жыцьця.
-26.03.17.
Nike Air Force
Абшар стэпу… (пераклад з расейскай, з аўтарскай багны).
Абшар стэпу, зсохлым хлебам,
Дождж размочыць цераз край,
Ён дарэмны ці патрэбен,
Сухмень рудую спытай,
Бо ўсеквецьце ў ляноце,
У глебе дробязь мака сьпіць,
Першаквет стэпу лазорык,
Не прачнецца да вясны.
-21.07.18.
Даль степную зной иссушит,
Дождь нежданно оросит,
Нужен он или не нужен,
Рыжей суши не спросив,
Но уже тюльпан не вспыхнет,
Мака семя крепко спит
И степной лазорик синий
Не проснётся до весны.
-20.07.18.
Sneaker