Адгукніцесь, мае касавіцы,
Прывядзіце сенажные дні,
Па рыпучых, рыпучых масьніцах
Доўгай памяці годаў маіх.
Прывядзіце сяброў ад дзяцінства,
Ад юнацства - каханьне маё,
Прывядзіце палёгшае ніцма,
Як калосьсе за вострым сярпом.
Чую я: зьвініць касавіца,
Бачу я: бацькі мае йдуць,
Ад каханьня, юнацства, дзяцінства,
Нас яны, за сабою вядуць.
-06.11.16.