Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Карцялёў

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
І пашыта не то паліто, І не дом мармуровы пастаўлен, І ўсё, што завецца жыцьцём Раствараецца ў зорным астрале. Нам дан тэрмін адзіны, зямны, Імчаць дарогай трусам, галопам, Той дарогай, дзе безліч ямін, Дзе бывае дрыгва і балота. Хоць пашыта не то паліто, Усё ж, у доме без крат і аконіц, Беражэ нас і баіць жыцьцё - Быццам маці на цёплым улоньні. -29.05.12. adidas


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
І прыходзіць ва снах, Аддаецца начам, Як сьцяжынка на шлях, Як да рэчкі раўчак, І зьвініць адгалосьсе Пражытых гадоў, І складае калосьсем Зерне новых радкоў, Адпраўляе шляхамі, З рэчкі чоўнамі шле, Родных, блізкіх і даўніх, Галасы да мяне, І яднаецца сьвет Між мінулым і явай, І сьхіляецца век Над хвілінаю малай, І паволіць ён бег, Меч ціхонька кладзе, І ва сьне шэпча мне: Пажыві, чалавек… 08.11.16. Air Jordans


Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)
І ў далечы ад Айчыны Ёсьць такія ж берагі, Дзе чароты і шыпшына, І з асокай паплавы… І ў далечы ад Айчыны Сустракаюцца куты, Дзе шапоткая рабіна, Нясе згадкі дней былых… І ў далечы ад Айчыны, У дзёгце поцемкаў начных, Мова, словам незабыўным, Нас, самотных, не пакінь! -24.10.16. Air Jordan XIII 13 Shoes


Сярэдняя: 5 (1 голас)
І, вось, да нас ідзе пара, Рыхтуе з продкамі сустрэчы, Але ж, то мабыць не цяжар, Мабыць, палёгка то ў спрадвечным. Габлююць дошкі цясьляры, Плануе ямы майстр зямляный: На шлях адзін, у адны муры, Пад паркалём ды рушніком ільняным… -11.02.16. Off White X Max 90