Я,Алег Буйніцкі.
Чалавек я,ці істота?
Скуль з’явіўся я калісьці?
Ці заўсёды ў Свете быў?
Мо,знянацку я зляпіўся
з непрыладжаных малекул?
Ды і то:
мяне зляпілі,
ці то – сам сябе зляпіў?
Аніяк не раскумекаю…
…дурыць роспачам самота –
сам  сябе бы і забіў…
 Трэба ж…
Нават нешта ж  мыслю…
Гэта значыцца – існую…
А навошта?
Хтосьці ведае?
Дзесь адказы падзавіслі…
…ад пытанняў  толькі беды –
за пытанні адлупуцюць…
Я – каму-небудзь карысны!?
 Цішыня…
Няма адказу…
Мы – драпежныя жывёлы?
Здрады, свары,бойкі,здзекі…
Тута – нашы…
Тама – вашы…
Ой,сустрэць бы  мне заразу,
што стварыла чалавекаў…
Ды й  пусціла без дагляду,
сэнс Жыцця не наказаўшы…
Усё сказаў бы  таму гаду…
1 жніўня 2012г.