Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адліга

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Шарэла сцяна,
Што кавала здаўна
Ланцугамі сцюдзёнага лёду
Усю планету.
Праз долю прыгнёту
Надакучыў ёй гром бізуна.

Цяплець пачало,
Што лёдам было,
Сонца ўвышкі вяртаецца спраўна —
Праз аблокі плаўна
Абуджае святло,
Але потым ляжыць
Марнатраўна.

Даўнюю лёду сцяну
Цёплай рукой
Варухну.
Зямлю не сагрэеш адлігай —
Нясіце хутчэй ёй
Вясну!