Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антось Спясівых

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Шарэла сцяна, Што кавала здаўна Ланцугамі сцюдзёнага лёду Усю планету. Праз долю прыгнёту Надакучыў ёй гром бізуна. Цяплець пачало, Што лёдам было, Сонца ўвышкі вяртаецца спраўна — Праз аблокі плаўна Абуджае святло, Але потым ляжыць Марнатраўна. Даўнюю лёду сцяну Цёплай рукой Варухну. Зямлю не сагрэеш адлігай — Нясіце хутчэй ёй Вясну! adidas


Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)
Чалавек абжыўся. Пайшоў па Зямлі. Грузіць бетонам абшары. Заводы растуць, А там, увышыні — Наступныя нашы Ахвяры. NIKE


Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Бачыць свет Паліраваным дыяментам... Вось бы! Навучы мяне плакаць З такіх дробезяў, І мае слёзы Змыюць хоць крыху Замёрзлага пылу З наждачнай паперы, Што даўно не здольная Нас паліраваць. Mens Footwear Online


Сярэдняя: 3.5 (14 галасоў)
Гавань народаў, Горад пад вежай Зноў валацугу вітае віхурам. Валіцца ветах З выцвілай сцежкі Выспаў пагоркаў, Дахаў панурых. Горад-апоўзень, Горад-замежжа, Горад-фланёр Блізка-далёкі. Даўні драпежнік — Чый, белавокі? Чый, прайдзісвет Зніклай эпохі? Горад адкажа: --Віхур мацнее, Горад адкажа: --Варта хавацца! Месяц, — лапоча, — падзе безнадзейна Мне на макушку... Канец адказа. Часткай тваёй я ніколі не стану — Часткай раскошы, часткай галечы. Добра. Мне добра ад гэтага стану! Зноўку вярнуся Госцем адвечным. Accessories