Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АДНАКЛАСНiКАМ

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Птушка моцная, мабыць, крыламi,
Звер – iнстынктам за дваiх…
Моцны я – сябрамi мiлымi
i малiтвамi за iх.

Разляцелiся па свеце…
А – цi ўбачымся?.. калi?..
Падрастаюць нашы дзецi,
Кiм нядаўна мы былi.

Хто якiмi жыве iдэаламi?..
У груповак якiх на чале?..
Ў асабiстым жыццi – цi удала ўсё?..
Цi заўсёды ёсць хлеб на стале?..

Нехта, мабыць, падаўся ў камерцыю,
iншы нехта даўно за мяжой...
Нехта, слабы, плыве па iнэрцыi…
Я ж за ўсiх вас хварэю душой!..