Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Курыла

Годы жыцця: нар. у 1956 Месца нараджэння: вёска Зафільцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці Біаграфія: Нарадзіўся 2 студзеня 1956 года ў сям’і калгаснікаў у в. Зафільцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў механізатарам, маці – рахункаводам у калгасе “17 верасня”. Закончыў Брылькоўскую васьмігодку, Сёмкава-гарадокскую школу-інтэрнат Мінскага раёна. Шэсць гадоў правучыўся (завочна) на філфаку БДУ імя У.І. Леніна. У 1982 годзе атрымаў дыплом гэтай установы. У 1983 г. пайшоў працаваць загадчыкам Лужанскай сельскай бібліятэкі Валожынскага раёна. У 1986 г. з сям’ёй пераехалі ў райцэнтр. Працаваў машыністкай, швачкай, пераплётчыкам бухдакументацыі ў КБА. З 1997 года – кіраўнік гуртка “Мастацкае Слова” Валожынскага раённага Цэнтра творчасці. Зараз – метадыст народнага мастацка-літаратурнага аб’яднання “Рунь” пры РЦК. Друкавацца пачаў з 1975 года. Першая падборка ў газеце “ЛіМ” з’явілася ў 1986 годзе. Акрамя таго, друкаваўся ў “Мінскай праўдзе”, “Чырвонай змене”, часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Вясёлка”, “Роднае слова”, альманаху “Дзень паэзіі”. Выдаў дзве кнігі вершаваных твораў “Белы птах” (1996) і “Асенні рэнесанс” (2001). Член ГАА “СП Беларусі” з 1998 г.Nike Ambassador 10


Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)
Як лiсце залатое У сонечнай алеi, Твая – прысутнасць, мiлая, Патрэбна на зямлi. Хай свет наш вар’яцее, Хай непагадзь шалее – Апошнi жар свой клёны, Як iснасць, збераглi. Я веру, што змагу, Я ведаю, сумею (Хоць мiстыкай, хоць глупствамi Хтось мару нарачэ) – Цябе спаткаць iзноў У сонечнай алеi, Дзе цёпла i ад лiсця – Апалага яшчэ… Lebron Soldiers XI 11


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Для лёгкiх для аблокаў Няма канца нi краю, Плывуць яны высока Над родным нашым краем. Над тым – што перажыты, Над тым – чаго не знаем; Над побытам i бытам – Над Пеклам цi над Раем… Пастух аблокаў – вецер – На месяцы гарцуе, Маланкамi, як плеццю, Аблокi ён лупцуе… Плывуць, плывуць аблокi, Чародамi, па пары – Нясуць свой сэнс глыбокi Людскiя будзяць мары. Kids Clothes


Яшчэ не ацэнена
Абудзiць певень загуменне, i зазвiняць у лузе – росы… Якое дзiўнае iмгненне: Ступаць па росах гэтых босым!.. На вадапой!..- гукае статак Пастух, зрываючы сунiцы… Адсюль у свет я браў напрамак, Баяўся некуды спазнiцца. А на рацэ – жыве маленства, Купаюцца са смехам дзецi… Шукаў пачуццям падабенства i не знайшоў я ў тлумным свеце. Nike Ambassador VIII 8