Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адраджэнне

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Здаецца, яшчэ ўчора ля ракі
Хмызы стаялі голыя, як драбы.
І, голле параскінуўшы ўбакі, –
Дубы ў палях, як сушаныя крабы.

Няўтульна-шэры лес глядзеў наўскос,
Не верыў, што пачнуцца птушак спевы.
І, просячы дажджу, стаялі дрэвы,
Галіны ўзняўшы проста да нябёс.

А сёння я расчуліўся да слёз –
Вясна мне прагу да жыцця вярнула,
Як вэлюмам, лістотаю бяроз
Узлесак за ракою агарнула.

1999/2002