Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адстаў і зрокся я Айчыны...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Адстаў і зрокся я Айчыны…
Да болек, спраў, надзей яе,
Нібыта браму зачынілі
І крылы зрэзалі мае…

Так адганяюць прэч чужынцаў,
Не адчыняючы дзьвярэй,
Так крылы рэжуць на злачынцы,
Які рабуе і крадзе.

Дарэмны сорам, прыкрасьць - пуга,
Яна лупцуе і пячэ,
Душа, як злосны валацуга,
Млее, баліць - ды не ўцячэш.
-02.08.18.