Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адступнік

Сярэдняя: 4 (22 галасоў)
Дажывае стара маці Сірацінаю у хаце, Ў соннай волі, ў чорнай долі, Як та груша сярод поля. Мела сына, але сыну Захацелася ў чужыну: Ён пайшоў шукаць там шчасця Або згінуць, запрапасці. Мела дочак, але дочкі Пабрылі таксама ўпрочкі: Тая замуж, тая ў службу На нядолю, на нядружбу. Дажывае веку маці, – Ужо не можа з ложка ўстаці, Кліча дочак, кліча сына, – Але пуста ўсё хаціна. Сабраліся добры людзі, Гаманілі: што то будзе? Са старою мала ладу – Трэба даць якую раду. I да сына лісты пішуць: – Прыязджай, бо ўжо чуць дышыць Маці стара і маячыць: Цябе хоча ўсё пабачыць. Сын варочаўся з чужыны Да матулі, да хаціны Не то князем, не то панам, Не то трэзвым, не то п'яным. Падышоў да ложка бліжай: Маці сьпіць, як знята з крыжа; Пахіліўся над ёй нізка, Як яна здаўн над калыскай. I старую разбуджае, Нейкім словам пацяшае, – Штось гаворыць і гаворыць, – Тая слухае, як зморы. Прыглядаецца матуля, Што зрабілася з сынуляй; Ён ці не – стаіць у хаце, Усё сіліцца згадаці. I згадала, ой, згадала! Енкнуць голасу сабрала, Бы та каня над крыніцай: – Чужаніца, чужаніца! Легла маці ў дамавіну; Сын зноў ехаў у чужыну, А за ім шумелі людзі: Што то далей з яго будзе?Sneakers


Верш "Адступнік"

Тэма гэтага верша актуальная ня толькі для беларусаў, але і для іншых народаў, якія раней былі рабамі Расеі. Ўкраінцы ведаюць і шануюць спадчыну геныяльнага сына беларускага народа. Хай жыве Беларусь!

Пры чым тут Расея??? Гэта

Пры чым тут Расея???
Гэта актуальна й для яе.

Пры тым, што Расея рабіла

Пры тым, што Расея рабіла людзей манкуртамі.