Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адцвілі ў полі кветкі

Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

На лугах заснулі кветкі,
Пушчы зжоўклі і палі,
ў шаць прыбраліся палеткі
і замоўклі жураўлі;
Над зямлёй лунаюць хмары,
нібы ў моры караблі,
І на збляклыя абшары
Дождж ліцца з вышынi.
I куды ні кінеш вокам -
Ён ліе паўсюль навокал:
Безупынна, глуха, дробна
З неба ніткамі бяжыць,
Шэпча кроплямі жалобна
І ціхонечка дрыжыць.
А над лесам, полем вольным
Вецер лётае свавольны:
Рвецца гулка па прасторы,
гоніць хмаркі чарадой,
І як сівыя вароны
Ўдаль лятуць яны гурбой.
Адкружыў апошні лісцік
Вальс над соннаю зямлёй,
і прыбрау яе ў хусцінку
Пазалотаю сваёй,
Крочыць восень нетаропка
сцежкай золкай да зімы,
Каб убачыць Ў сне салодкі
Надыход гулкой вясны!

17.10.2017