Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марына Ількевіч

...

Сярэдняя: 4.1 (23 галасоў)


...

Сярэдняя: 4.1 (22 галасоў)


Сярэдняя: 4.2 (28 галасоў)


Сярэдняя: 4.2 (18 галасоў)

На лугах заснулі кветкі,
Пушчы зжоўклі і палі,
ў шаць прыбраліся палеткі
і замоўклі жураўлі;
Над зямлёй лунаюць хмары,
нібы ў моры караблі,
І на збляклыя абшары
Дождж раняюць з вышынi.
I куды ні кінеш вокам -
Ён ліе паўсюль навокал:
Безупынна, глуха, дробна
З неба ніткамі бяжыць,
Шэпча кроплямі жалобна
І ціхонечка дрыжыць.
А над лесам ў небе вольным
Вецер лётае свавольны:
Гоніць хмары па прасторы
Безпрасветнай чарадой,
І як сівыя вароны
Ўдаль плывуць яны гурбой.
Адкружыў апошні лісцік
Вальс над соннаю зямлёй,
І прыбраў яе ў хусцінку
Пазалотаю сваёй..
Крочыць восень нетаропка
сцежкай золкай да зімы,
Каб убачыць Ў сне салодкі
Надыход гулкой вясны!

17.10.2017