Адуванчык, Дзьмухавец, Кучаравы маладзец. Стаў ён Пры дарожцы На даўжэзнай ножцы. Дзьмухнуў вецер — Адуванчык Стаў нібыта Абарванчык. Адуванчык, Дзьмухавец, Як падстрыжаны хлапец, Бо на макаўцы Ў былінкі Аніводнай Валасінкі.