У натоўпе людскім мы жывём свае дні,
І бурлівую рэчку спыніць зіма.
Доўгі час, усё жыццё мы адны,
Мы адны і нікога побач няма.
У адзіноце мы часта, і нават калі,
Дзе з сябрамі гамонім у шумным прасторы.
Адзінока… і як бы там не раўлі,
Як бы там не варочалі горы.
Адзінока і душна ў натоўпе людскім,
Я шпурляю ў яго свае палкія думкі…
У гэтай палкасці яркай мы і згарым,
У адзіноце пад плёткі і чуткі.
Пацалункі… месяц… і мы ўдваіх.
Вось мы разам… здаецца нішто не разлучыць…
Толькі гэта табе не кажу я ўслых,
Адзінота мая табе надакучыць.
І штодзень, і штораз уцякаю, бягу я,
Ад сябе, ад усіх, за сонцам лячу…
Уцякаю. Але сэрца чуе,
Што я так у ланцугах болей жыць не хачу.
Застаюся адзін. І я голасна чую,
Як гамоніць са мной мільён галасоў…
Вось такі я натоўп і шаную,
І яго ў ва мне ўся кроў.