Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота -- сярод ружаў..

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Адзінота – сярод ружаў, Сярод хмараў – забыццё; Заблукалы йдзеш у сцюжу, І кружляе вараннё. Шматгалоссе у самоце, Між усмешак – горкі дым. Пад нагамі слоцце, слоцце, Йдзеш, маўклівы пілігрым. Растаптанае былое Чорным зеллем наўздагон. Несустрэтае святое – Лёс куляе пад адхон. Уначы скуголе вецер, Сябра новы і стары. Бляск упалае каметы Шчэ ў вачах тваіх жывы. І няхай наўкола мулка, След ваўчыны і дрыгва. Лепей так, чым тая вулка, Ружа дзе Яе цвіла. Men's Shorts - Shop Men's Shorts Online


Якраз пад мой настрой.

Якраз пад мой настрой.