"Адзіноцтва"
      Два радочкі хат старэнькіх
     Непакошана трава
     Агарод і двор маленькі
     Каля плота крапіва
     Шумнай вуліцы вясковай
     Што раней была,няма
     І сядзіць цяпер ля хаты
     Бабка старая адна
     Твар,нібыта тая кніжка
     Па маршчынках пачытай
     Гора ей хапіла з лішкам
     І жыцьце было не рай
     Можа гэта чыя маці,
     Можа есць у яе радня?
     Цэлы дзень сядзіць ля хаты
     Дождык пойдзе,ля акна
     Павітаешся,адкажа
     З нейкім сумам паглядзіць
     Не бабулька,адзінота
     На той лавачцы сядзіць
     Адзінота долі горкай
     Калі сам ты па сабе
     Слоў не чутна,ні гаворкі
     У хаце горш чым у турме
     Дзе ж вы дзеці,дзе ўнукі
     Можа есць,а мо няма
     І дрыжаць пад старасьць рукі
     Ціха коціцца сляза
     Думка за думку чапляе
     Уецца,нібы тая ніць
     У мінулае вяртае
     Сэрца млее і баліць
     І сядзіць як сіраціна
     Усе чакае,што ,каго?
     Гумай цягнуцца гадзіны
     Сонца села за сяло..