"Каляда,калядачкі"
     Сення ў нас Калядачкі
     Пляскайце ў ладачкі
     Завітаем у вашу хату
     Павіншуем усіх са святам!
     Няхай шчодрым будзе год
     Няхай родзіць агарод
     Каб каўбаска на стале
     І смятанка не на дне
     У кладоўцы кубел сала
     Каб на год усім хапала
     На стол рэшата яечак
     Цэлы двор кароў,авечак
     Каляда,калядачкі
     Пляскайце у ладачкі!
     Каб здаровымі былі
     І каб грошы ў дом плылі
     Шырэй дзверы расчыняйце
     І прысмакі нам давайце
      Пажадаем вам дабра
      Нам далей ісці пара
      Ад двара і да двара
      Пойдзе з намі Каляда
      Да апошняй хаткі
      Каб балелі пяткі
      Каляда,калядачкі
      Пляскайце ў ладачкі!