Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінства

Яшчэ не ацэнена
Празрыстай адзіноты краявід – Ён быў да нас і будзе ён заўсёды: Блакіт нябёс і пушчы аксаміт, Буслы, вясёлкі, зорак карагоды. Збянтэжаныя постаці бяроз Саромяцца, як дзеўкі на Купалле. Пяе салоўка – спеваў віртуоз, Дапамагае рэха запявале… Крыштальны бляск зіхоткіх, ясных рос І восеньская стомленая слота, І лес, дзе ў самы лютаўскі мароз Звініць дубоў каляная лістота… Хай недзе горы, сакуры цвітуць І вабяць вока акіянаў хвалі, Але мяне дамоў заўжды завуць Ільноў блакіт, засмужаныя далі. Пяюць і суахілі, і санскрыт. Закон жыцця на ўсёй Зямлі агульны: Стварае мову родны краявід – Адзіны ў свеце, любы, мілы, ўтульны! 1999 Nike Business