Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзіны і самотны..

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Адізны і самотны, дарога нібы лёс Віхляе і кружляе нібы паперы стос Табою не спісаны, аднак чытаць ты мог Як дагараюць раны нязнаных перамог Навокал багна стогне пачварай небыцця Нязнойдзеная мара пражытага жыцця… І што з таго, што бачна вясёлка па вясне? Глядзі, усмешкі ззяюць - ды, мусіць, не табе… Уздымецца гаркота ласкавасцю зямлі Пакоцяцца як рэха за далягляд дажджы… І між старых паданняў, дзе спачываюць сны Нібы сусвет пракляты, да пекла сыдзеш ты… Згадаецца прад сконам радзіма летасноў Калі квітнела вішня пад спевы салаўёў Калі світанак шпарка расою цалаваў І першае спатканне, духмяны водар траў… Згадаецца маланкай і знікне па начы… Адзіны і самотны – табе яшчэ ісці Выгнаннікам дзяржавы, якая аджыла, З параненай душою, якая адцвіла… SNEAKERS


Вельмi прыгожы верш! У Вас

Вельмi прыгожы верш! У Вас вялiкi талент! Дзякуй за прыемныя хвiлiны,якiя я перажыла,чытаючы Вашы вершы.