Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ахвярам кампутарных гульняў прысвечана

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ночы пашча рыхтуе сустрэчу з таемным.
Бачу, чую: расліны паднялі галовы,
Па-над імі плывуць неймаверныя словы,
Я схіляюся нізка. Здаецца дарэмным
Тое ўсё, навучалі чаму нас у школе:
Я з тых слоў зразумеў толькі стогны і ўсхліпы.
Валасы мае лісцем прыгладжвае ліпа,
Супакойвае, моўчкі сумуе аб долі,
Што чакае мяне а чацвёртай гадзіне.
А між тым, я жывы, я не з'едзены. Людзі!
Хто ж мяне падымае і цягне за грудзі?
Што за ролю мне далі ў гэтай карціне?
Я іду наўздагад. Пасміхаюцца зоркі,
Месяц быццам утойвае ў хмарах аблічча.
Валасы ўсталі дыбам ад дзікага клічу:
Азіраюся - гобліны ззаду ды оркі.
28.05.2013