Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Актывіст

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ня каб
апынуцца на відэа,
ня каб трапіць у інстаграмы,
ня каб у Фэйсбуку і Твітэры
апісаным быць графаманамі,

пад крыкі й лямант, і віскат
раструшчыў я сабе чэрап,
густыя крывавыя пырскі
струменячы на рэпартэраў,

на камеры, на аператараў,
наогул на ўсіх разявак,
а каб вы ведалі, дэмакратыю
й рынкавыя каштоўнасці ратаваць неабходна
ЯК.