Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цімур Хоміч

Цімур Хоміч
Цімур Хоміч. Нарадзіўся 20 сакавіка 1985 года. Вучыўся ў БДУ (дызайн) і Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (журналістыка), але вышэйшай адукацыі не атрымаў. Зараз з’яўляецца студэнтам завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (семінар прозы П. Басінскага) і Беларускага калегіума (філасофія і літаратура). Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.nike


Сярэдняя: 2.9 (20 галасоў)
абняўшыся, мы маглі ляжаць так да ранку доўгі час мы нават не займаліся сэксам аднойчы я працытаваў ёй аднаго пісьменніка: раней мужчына размаўляў з жанчынай хоць яму і хацелася апынуцца ў яе пад спадніцай цяпер жа мужчына лічыць сябе абавязаным лезьці пад спадніцу хоць і хочацца пагаварыць ты разумееш што я хачу сказаць, сказаў я з табою так лёгка, так проста, сказала яна у першы дзень аднекуль з’явіўся сабака кудлаты, падобны да сэнбернара ён суправаджаў нас да маёй кватэры я не жартую: ён падняўся на пяты паверх (я тады жыў на пятым) і зьбег толькі калі я адчыніў уваходныя дзьверы на наступны дзень мы зноў вярталіся са шпацыру а палове на трэцюю ночы мы вельмі зьдзівіліся уявіце сабе, як мы зьдзівіліся калі нас зноўку нагнаў сабака і суправодзіў да дома ён ціха, нібыта прывід, ішоў побач мы прачытвалі ў гэтым таемныя знакі мы адчувалі прысутнасьць Бога і чагосьці яшчэ бо ў гэта цяжка паверыць: гэта быў другі сабака такі дзіўны дзіўны пачатак такі дзіўны дзіўны мог бы быць верш але скончылася ўсё банальна як заўсёды скончылася банальнаAir Trainer Sc 2


Сярэдняя: 2.9 (14 галасоў)
прыйшоў з працы і прыняў душ з’еў тры бутэрброда з каўбасой селядцом і сырам пачухаў яйца сеў на фатэль ўключыў ноўтбук выйшаў у сеціва зайшоў на мэйл праверыў на мэйле пошту зайшоў на яндэкс праверыў на яндэксе пошту зайшоў на гмэйл праверыў на гмэйле пошту зайшоў у кантакт выклаў у кантакце пост пра сіямскіх котак зайшоў у фэйсбук выклаў у фэйсбуку пост пра выставу ў галерэі у кароткае зайшоў у жэжэ выклаў у жэжэ пост напісаўшы неяк сёння вечарам сумна заўтра пайду на выставу ў галерэю у кароткае а сёння і ня ведаю нават чым заняцца можа куды пайсці? і пайшоў на хартыю і прачытаў навіны і пайшоў на будзьма і пакінуў каментар і пайшоў на нашу ніву і прачытаў навіны і пайшоў на куку.орг і пакінуў каметар і пайшоў на навіны.бай і прачытаў навіны і пайшоў на 34маг.нэт і пакінуў каментар і пайшоў на тут.бай і прачытаў навіны і пацікавіўся курсам даляра і пацікавіўся надвор’ем на заўтра не забываючы раз-пораз пачухваць яйца затым падняўся адыйшоў на некалькі крокаў пастаяў з хвіліну вагаючыся набіраючы паветра ў грудзі і неўзабаве кінуўся галавою ў шафу зоркі зорачкі прыгожыя блішчастыя знічкі срэбраныя і залатыя замільгацелі наўкола нібы тысяча тысяч німбаў пярсцёнкаў пацерак нейкіх цукерак нейкае нібы рыо нейкае нібы жанэйра нібы набег пярэстых талібаў нібы нашэсце ружовых кітайцаў і жоўтых неграў нібы тыя сняжынкі з паперы якія наклейваў на шыбы калі быў маленькі нібы тысяча тысяч угору падкінутых еўра зоркі зорачкі знічкі за прамінулы тыдзень ці нават месяц мажліва нават стагоддзе ён не бачыў нічога прыўкрасней зоркі зорачкі знічкі пакружылі і зніклі і ўсё праглынула цемра Air Jordan


Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
“Дармаедаў і трутняў нам не трэба!” - сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. З пакункам на галаве, з ушчэнт паламанымі рэбрамі, быў я выпхнуты з дому і расстраляны ля першай сценкі. Гэтак на ўласным досведзе давялося даведацца: страшнага ў смерці насамрэч няма ні каліва. Жыць значна страшней, тым больш дармаеду, сярод працавітых, крэатыўных ды прадпрымальных. Было прынята рашэнне паказаць маё пакаранне па тэлевізіі ў кароткім аглядзе найбуйнейшых здзяйсненняў рэспублікі. Неверагодна нават, але нічога не выразалі, таму сюжэт спадабаўся хамячкам з фэйсбуку. Прыехалі на пахаванне лідэры апазіцыі з папулярнай прамовай пра 37-ы, рэпрэсіі й Сталіна, і калі ў натоўпе ўзніклі шпікі з міліцыі, некаторыя зусім засмуціліся ды разыходзіцца сталі. Ахвяра крывавага рэжыму ляжала ў труне, на дол ля труны гваздзікі апускаліся моўчкі. Што далей адбылося, балюча рассказваць мне, і сляза засціць вочы. …А ў краіне між тым распачаліся працаўладкавальныя клопаты, жыхары напалохаліся перспектывы бяссуднага гвалту. Новая праца знайшлася нават для апазіцыі (опам павялічыў фінансаванне Дзярждэпартамент). Ліберальныя інтэлектуалы ў народ паверылі, перасталі абражаць быдлам, манкуртамі і саўкамі, прадстаўнікі крэатыўнага класа таксама прасунуліся наперад па шляху чалавечнасці і раскаяння. Работнікі офісаў кінулі посціць коткаў, павялічылі норму кліентаў за ноч прасталыткі. Чулася ўсюды: “Да працы гатовы?” – “На ўсе сто адсоткаў!”. (Вось што значыць эфектыўная дзяржпалітыка!) Заняліся карыснай справай нават чыноўнікі, бізнэсоўцы спынілі махінацыі з чорным налам. Надламілася, словам, нешта ў грамадзкай свядомасьці пасля таго, як мяне не стала. Так што, як бы там ні было, жыццё маё, хоць і скончылася так убога, для беларускіх дармаедаў абодвух палоў паслужыла немалаважным па сваім маральным значэнні ўрокам. Не дарэмна жыў я. Kids Fashion