Але ж… як гэта ёй сказаць?
Я з дабрадзеямі не знаюсь,
Сяброўства зь імі не вяду,
Каго ж, штомоц, шчыра кахаю,
Тыя ў каханьне не ідуць.
Я таямніцу адну ўгледзеў,
Яна, як гнуткая лаза,
Якой дождж шэпча, у’ецца вецер,
Але ж… як гэта ёй сказаць?
Наш сьвет - вялікая гасьцёўня,
Прытулак наш у нядоўгі час,
Ноч салавей таму галосіць,
Але ж, як гэта ёй сказаць?
Як сьвята мілае праходзіць,
Пялёсткі кветаў як ляцяць,
Сказаць бы ёй - не маю моцы,
Але ж… як гэта ёй сказаць?
-14.05.16.