Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АПОШНi ЗДЫМАК

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У графскiм парку спальваюць лiсцё…
Што перажыта – адлятае з дымам.
Ды нейкiм
неабдымным пачуццём
Раблю апошнi чорна-белы здымак.

На фоне шэрых будняў – з небыцця –
Паўстаў
палац вангогаўскi… Альтанка…
Фантан разбураны… i – як працяг
Ансамбля – львы,
ледзь сонныя,
ля ганка.

Калiсьцi, мабыць, гэтых вось iльвоў
Прывёз сюды Тышкевiч аж з-пад Рыма…
Пушчанскi край не чуў такiх звяроў,
Бо ў нас для iх – занадта строгi клiмат.

А, глянь, – i прыжылiся… i жывуць.
Вартуюць графскi дом з калонай арак.
Анёлы ў замку – болей не пяюць,
А як утульна тут,
ля ног iльвiнай пары!..